Лукаеды

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лукае́ды (з 20 красавіка 1939 году Кі́рава) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, за 59 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручЧарнігаў[b]), 182 км ад Гомеля. У складзе Камарынскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Япіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі. XVII-XVIII ст.
Thumb
Леў Кішка, мітрапаліт кіеўскі. Невядомы мастак. XIX ст.
Thumb
Партрэт япіскапа Атанаса Шаптыцкага. XVIII ст.

10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гападароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя і Лукаеды, але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 40[c][2]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 6 дымоў вёскі Лукаеды Пячэрскага манастыра выплачваліся 2 злотыя[3]. Згаданыя Лукаеды ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[4].

Thumb
Партрэт архіяпіскапа Флярыяна Грэбніцкага. 1890 г.
Thumb
Ясон Смагаржэўскі, мітрапаліт кіеўскі. 1890 г.

16 сакавіка 1706 году епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і вёска Лукаеды. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку вёскі Лукаеды) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з названым Гдзенем і з Лукаедамі (схаванымі за словамі «і інш.») у арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом з Лукаедами наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага[5].

Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыіі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Лукаедами, уведзены новы адміністратар архіяпіскап Флярыян Грэбніцкі[6].

У 1754 годзе з 40 двароў[d] (×6 — прыкладна 240 жыхары) вёскі Łukoidy выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 6 злотых і 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва[e]) 25 злотых[7].

Паводле габрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Лукаеды жылі адпаведна 4, 3 і 6 гаспадароў, плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Чарнобыльскага кагалу[8].

Thumb
Партрэт Тэадосія Растоцкага. 1891 г.

14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Гдзеньскім ключом, у складзе якога былі, акрамя вёскі Гдзень, Лукаеды, Ніжнія Жары і Верхнія Жары, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»[9].

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лукаеды – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[10]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Лукаеды на той час была ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага[11].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лукаеды, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2004 год — 148 двароў, 280 жыхароў
  • 2006 год — 140 двароў, 260 чалавек, зь якіх 37 ва ўзросьце да 16 гадоў, 107 — у працаздольным і 116 — старэйшым за працаздольны
  • 2019 год — 93 двары, 203 жыхары[13]
  • 2021 год — 167 жыхароў[f]

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[1].
  3. Роўна такая колькасьць двароў засьведчана на 1754 г. А тады, магчыма, вялося хіба пра колькасьць падданых.
  4. Усяго ў вёсцы налічвалася «puł ćwierci dymu», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
  5. У першую чаргу, на барацьбу супраць гайдамакаў.
  6. Гэтая інфармацыя пазьней стала недаступнай. У рэдакцыі 2023 г. зьвесткі пра колькасьць жыхароў па ўсіх населеных пунктах Камарынскага сельсавету адсутныя[14].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads