Людкаўшчына

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Людкаўшчына
Remove ads

Лю́дкаўшчына[4]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы. Паўночнай сваёй мяжой выходзіць да міжнароднай аўтамагістралі КоркОмск (у межах Беларусі — магістраль М1), за 3 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна. Людкаўшчына ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Thumb
Вясковыя могілкі
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Царкавішча ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 г. па 31 сьнежня 1796 г. у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 г. па 31 сьнежня 1796 г.). З 31 сьнежня 1796 г. па 27 лютага 1802 г. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[5]

На прыканцы канцы XVIII стагодзьдзя вёска Царкавішча — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[6]. З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст[7]. Вёска адносілася да прыходу Сьвята-Троіцкай царквы ў сяле Арэхі[8].

Сяляне вёскі з 16 верасьня 1867 году да 17 жніўня 1870 году выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага.[9]. Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя зьявіліся першыя хутары ў Аршанскім павеце ў 1880-х гадах і ў пачтку XX стагодзьдзя вяскоўцы жылі на хутарах, трымаючы уласную гаспадарку[10].

Наіноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 20 жніўня 1924 году у складзе Кудаеўскага сельсавету. У сярэдзіне 1930-х гадоў ўлады зьліквідавалі хутарскія гаспадаркі й утварылі вёску.

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.

27 сьнежня 1985 году вёска Людкаўшчына перададзена ў склад Высокаўскага сельсавету[11].

Remove ads

Славутасьці

  • Братэрская магіла 27 вайскоўцаў на вясковых могілках, што загінулі ў 1944 годзе. У 1967 годзе на магіле пастаўлена стэла.[12].

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 8 двароў, 22 чалавекі; 1959 год — 53 чалавекі; 1998 год — 1 гаспадарка, 1 чалавек
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 75 чалавек [8]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads