Мантывід
(XIV ст.) сын Гедзіміна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантывід (1276 — 2 лютага 1348) — літоўскі князь, сын вялікага князя Гедзіміна.
Імя
Відмунд (Widmund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Монтвід азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Відзімонт)[6].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Montiwid[a] або Монтивид[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[7]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[8].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паводле Раўданскага рукапісу, Мантывід нарадзіўся ў 1276 годзе і быў старэйшым сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Паводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, у час разьмеркаваньня ўдзелаў ВКЛ атрымаў ад Гедзіміна ў валоданьне Кернаў і Слонім.
Памёр да 1352 году, бо не ўпамінаецца ў складзенай у гэты год літоўска-польскай умове. Паводле хронікі Матыяса Ноенбурскага, два браты літоўскага «караля» загінулі ў бітве на рацэ Страве 2 лютага 1348 году. Адным з братоў быў Нарымонт, а другім у літаратуры звычайна называюць менавіта Мантывіда[9].
Remove ads
Заўвагі
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads