Мервін
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мервін (Мірвін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Марвін або Мервін, пазьней Мэрэвін (Maruin, Meruin, Mervinus, Merevine) і Вінімар (Winimar) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Адпаведнасьць імя Мярвойна германскаму імю Meruin (Maruin, Merevine, пазьней Meerwein) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мервино… Себестыянь Мервиньский з Мервина… Войтехъ Щесновичъ з Мервина… Янъ Липъчичъ з Мервина… Матей Климонтовичъ з Мервина… Петръ Климонтовичъ з Мервина[6], Бартошъ Степановичъ з Мирвина… Войтехъ Бартошевичъ з Мервина… Тофилъ Бартошевичъ з Мервина… Янъ Михаловичъ з Мервина… Вавърынець Михаловичъ з Мервина… Якубъ Бартошевичъ з Мервина… Станиславъ Бартошевичъ з Мервина… Троянъ Петровичъ з Мервина… Матей Яновичъ з Мервина… Матысъ Станиславовичъ з Мервина… Михалъ Якубовичъ з Мервина[7] (1567 год).
Remove ads
Носьбіты
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Мервіны.
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне існавала шляхецкая ваколіца Марвіна[8].
На 1906 год існавала вёска Мервінкі ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[9].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Мервіна.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads