Мардахі

вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мардахі́[6][7][8] (да 1946 году — Мардашэ́вічы[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Чыжоўцы[7]. Уваходзяць у склад Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваюцца 19 лістапада 1534 году як Магдашэвічы[1] — уласнасьць Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства. На той момант вёска ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22.03.1777 да 1.12.1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 да 31.12.1796). З 1.12.1796 да 27.02.1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[9]

З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Ксавэры Любамірскага (1747—1819). У першай палове XIX стагодзьдзя вёска належала графу Струтынскаму — маёнтак Цеалін. У канцы XIX стагодзьдзя назва вёскі зьмянілася на Мардашэвічы або Мардашовічы.

У 1910 годзе сяляне валодалі 488 дзесяцінамі зямлі[10].

У часы савецкай улады

З 20 жніўня 1924 году вёска ў складзе Пірагоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). У 1927 годзе адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены ў Мардашавічы, а сельсавет перайменаваны ў Мардашавіцкі. 16 ліпеня 1954 году сельсавету вернутая першапачатковая назва — Пірагоўскі. 25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён быў скасаваны, вёска перададзеная ў склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[11], з 6 студзеня 1965 году — у складзе адноўленага Дубровенскага раёну[12][13].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 142 чалавекі[7]; 1897 год — 264 чалавекі, 44 дамы.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 130 мужчыны, 154 жанчыны, 43 дамоў[10]; 1995 год — 176 чалавек, 72 дамы.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 110 чалавек.

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Юрыя (XVIII стагодзьдзе).[3]

Да царквы былі прыпісаныя ў 1857 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Жабыкі, Запольле, Запольцы, Заўялы, Копці, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Судзілавічы, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[7]

Да царквы былі прыпісаныя ў 1910 годзе — Альхоўка, Асінаўка, Бабічы, Батракоўцы, Брухаўцы, Буда, Востраў, Гуры, Жабыкі, Заволны, Заградна, Заўялы, фальварак Каралін-Елізавеціна, Копці, Лабаны, Лапыры, Ласыршчыкі, Мардахі, Новае Сяло, Няроды, Парчавічы, Петрыкі, Пушчаі, Судзілавічы, Судзілавічская царкоўна-прыхадзкая школа, Сьлепні, Чарткі, Шаруты, Шэраселішча.[10]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads