Асінторф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асінторф
Remove ads

Асінто́рф[1]пасёлак у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 7 км на поўнач ад шашы М1, за 17 км на поўнач ад Дуброўны. Асінторф уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Асінторфскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска Юр’еў Востраў вядома з 1672 году як — уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[2]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[3] Нова-Тухінская воласьць.

Вёска Юр’еў Востраў у 1783 годзе ўладаньне князя Пацёмкіна.[4] Сяляне вёскі ў 1857 годзе былі прыпісаны к Сьвята-Троіцкай царкве ў вёсцы Арэхі й царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[5] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 185 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Ласыршчыкоўскае сялянскае таварыства.[6]

Наіноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Вёска ўваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён , Віцебская вобласьць. 3 27 верасьня 1938 пасёлак.

Аршанскі чыгуначны вузел у 1918 годзе пачаў нарыхтоўку торфу ў ваколіцах вёскі для патрэб чыгункі й Дубровенскай тэкстыльнай фабрыкі. У 1927 годзе, у сувязі з будаўніцтвам на асінаўскіх тарфяных масівах торфапрадпрыемства па нарыхтоўцы паліва для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС), былі пабудаваны 11 пасёлкаў у якіх маглі жыць да 10 000 пастаянных і часовых працоўных. Цэнтральны пасёлак з управай разьмясьцілі ў вёсцы Юр’еў Востраў і памянілі назву на Асінторф. Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінторф зь БелДРЭС.

Другая сусьветная вайна

У лістападзе 1939 году савецкі канвой даставіў на торфаздабычу для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС; пасёлак Арэхі-Выдрыца, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць) больш за 1000 палонных польскіх афіцэраў, большасьць якіх загінула ўзімку праз разьмяшчэньне ў летніх бараках і голад. Іх целы закапалі ў торфавыпрацоўках. Увосень 1940 году рэшту вывезьлі ў кірунку Смаленску (Расейская СФСР).

Падчас нямецкай акупацыі дзейнічала Асінторфскае маладзёжнае падпольле.[7] У 1941—1942 гадах на торфаздабычы ад голаду загінула каля 2 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Трупы скідваліся ў тарфяныя кар’еры. Толькі 40 палонных вывелі жывымі падпольнікі.

Камандуючы групай войскаў «Цэнтар» фэльдмаршал Гюнтэр фон Клюгэ (па-нямецку: Günther von Kluge) дазволіў стварыць ў 1942 годзе ў Асінторфе Рускую нацыянальную народную армію(ru) (РННА) з палонных чырвонаармейцаў. 2 красавіка 1942 года, у першы дзень сьвята Пэйсах, пры ўдзеле РННА адбылося зьнішчэньне гета ў Лядах [8] Летам 1942 года РННА чатыры разы прыцягвалася немцамі да ўдзелу ў апэрацыях супраць партызан. 14 лістапада 1942 года пры нападзе атрада РННА на вёску Купаваць у Сеньненскім раёне быў забіты знакаміты камандзір партызанскай брыгады «Дзядзька Косьця» – Канстанцін Заслонаў.[9] Газэта на расейскай мове «Родина=Rodina» друкавалася у Асінторфе ў 1942 (захоўваецца ў Празе).[10] [11]

У кастрычніку 1942 г. у летніх бараках пасялілі каля 2 тыс. грамадзянаў Вугоршчыны, якія памерлі ўзімку ад голаду і хваробаў. У 1942—1943 гг. на торфаздабычы загінула большасьць з 8 тыс. прывезеных на працы расейцаў. Меншасьць уцякла ў партызанскую зону.[12] З кастрычніка 1943 году да 23 чэрвеня 1944 году ў зоне баявых дзеяньняў.

З 09 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 56 году ў Арэхаўскім раёне й да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну.

Рэспубліка Беларусь

8 красавіка 2004 году працоўны пасёлак Асінторф быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў, у сувязі з гэтым быў скасаваны Асінторфскі пасялковы савет і створаны Асінторфскі сельсавет.[13]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 81 чалавек;[5] 1897 год — 20 дамоў, 151 чалавек;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 22 дома, 80 мужчын, 111 жанчын;[6] 1969 год — 3300 чалавек;[14] 1991 год — 639 дамоў, 1800 чалавек; 1999 год — 1300 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 950 чалавек; 2010 год — 914 чалавек

Гэта другі па населенасьці пункт раёну.[15]

Транспарт

Аўтадарога (Р22) злучае Асінторф з раённым цэнтрам Дуброўна. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Асінаўка, за 7 км на поўдзень ад Асінторфу.

Інфраструктура

Сярэдняя школа.

Прамысловасьць

У пасёлку дзейнічае торфапрадпрыемства «Асінторф» і торфабрыкетны завод.[16] Да заводу праведзена вузкакалейная чыгунка.

Інфармацыя для турыстаў

Асобы

  • Рэгіна Харошка (*07.05.1938, Асінторф) — беларуская вучоная фізычных і хімічных навук.
  • Валянціна Абразова (*29.03.1957, Асінторф) — беларуская спартсменка-біятланістка, трэнер па біятлоне.

Славутасьці

  • Асінторфскі філіял Дубровенскага гісторыка-краязнаўчага музэя[17], разьмешчаны на вуліцы Маякоўскага, дом 14. Экспазыцыя Асінторфскага філіяла, дзе прадстаўлены подзьвіг Асінторфскага падпольля, гісторыя торфапрадпрыемства, жыцьцё Асінторфа сёньня й старонкі гісторыі Асінторфа[18].
  • У цэнтры пасёлка ў парку брацкая магіла 395 вайскоўцаў і партызан.
  • Абэліск пастаўлены ў 1976 годзе ў гонар загінуўшых жаўнераў, партызан, падпольшчыкаў і жыхароў пасёлка. Абапал яго ў 1980 годзе ўстаноўлена 5 пліт зь імёнамі 86 жыхароў загінуўшых у войску пад час вайны.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads