Мармонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мармонт (Мірмант), Марымонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мармунд, Марымунда, Мірамунда або Мірамунд, пазьней Мармант (Marmundus[1], Marimundo, Miramunda[2], *Miramund[3], Marmont[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Merimanda[9].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[10] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: głównemu kmiecia swego w dzierżawie poiurskiei ymieniem Pelda z synami iego Marmonthem у Szymonem у z grunthami za dziesięć kop w ziemi kurthenskiei wiecznie y na wieki przedali (29 траўня 1521 году)[12]; Jerzy Mirmont… Jerzy Milmont (9 лютага 1785 году)[13]; Michał Antoni Marmantowicz (1810 год)[14]; Anna Marmontowicz (1818 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Вэраніка Мармантовіч (Weronika Marmontowicz) — наваградзкая сястра-назаратанка, забітая нацыстамі ў 1943 годзе[16]
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мармантовіч у летувізаванай форме[17]
У XIX ст. каля Сьвіранаў існаваў засьценак Марымант (Marymont)[18].
На 1910 год існаваў фальварак Марымант (Марымонт) у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні[19].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads