Март (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Март (Мерт, Мардзь) — мужчынскае імя. Жаночае імя — Марта.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Марці, Мэрці або Марда (Marti, Merti, Mardo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мард- (-март-) паходзіць ад лацінскага імя Марцін[2] або хрысьціянскага імя Мардас[a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мардвін (Мортвін), Мардвін, Мардвіл[5]. Адзначаліся германскія імёны Martilo, Martoin (Merduwinus), Martoaldus[2], Mardolf[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Huius tempore Mindowe rex Letwinorum et Marta uxor eius baptismum susceperunt et coronam regni in Lethovia a domino Innocentio papa Ivto (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[6]; Бартошъ Мартовичъ самъ. Братъ его Матеи самъ (1528 год)[7]; Mortowicza (28 лістапада 1844 году)[8][b].

Remove ads

Носьбіты

Мерты (Miert) гербу Стралалітоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[12].

Мардзевічы (Mardiewicz) — літоўскі шляхецкі род[13].

Мартовіч (Martowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].

Мартышкен (Martischken) — вёска ў Прусіі, якая ўпаміналася ў 1584 годзе[15].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Мартышкі, на гістарычнай ВіцебшчынеМарцішкі.

Remove ads

Заўвагі

  1. Прыклад падобнага спалучэньня асновы -віл- зь іншай, з усяго відаць, таксама вытворнай ад асабістага імя (Станіслаў, Станька) асновай — Станквиль Монвиловичъ з Ковенскага павету (баярын з попісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[3])[4]
  2. Таксама:
    • Мардвіл: усходнюю частку вёскі Купнікаў утварае былы засьценак Мардвілавічы, Jan Mardwiłowicz (1739 год)[9];
    • Мардар: в Берестеиском повете, в Мардаровичох (26 студзеня 1516 году)[10];
    • Мардміль: Мардмільлёвічы — літоўскі шляхецкі род[11]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads