Мілейкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міле́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Рудзянкі. Уваходзяць у склад Мілейкаўскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Міліка або Мілека (Milike, Mielecke) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца 23 кастрычніка 1597 году ў дакумэнце, які засьведчыў падзел маёнтку Косава паміж князем Рыгорам Сангушкам-Кашырскім і Мікалаем Кішкам[5]. Вёска адышла да ўладаньняў падкаморага Слонімскага павету Мікалая Кішкі. Вёска налічвала 35 гаспадарак з 21 валокай зямлі. У ліку іншых гаспадароў вёскі згадваюцца Якуб Мілейка з сынам Юрыем, Грышка Мілейка з сынамі Станіславам, Андрэем, Януком і Грыцук Мілейка з сынам Паўлам. Гэта дае падставы лічыць, што назва пайшла ад прозьвішча ці імя заснавальніка (Мілейкі — памяншальна-ласкальнае ад імя Мілій).
У 1905 годзе Мілейкі — вёска ў Косаўскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні.
У 1924 годзе — у Косаўскай гімне Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. 31 хата, 177 жыхароў.
З 1940 году вёска ў Альбінскім сельсавеце Косаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 99 хат, 383 жыхары. З 20 верасьня 1947 году вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 16 ліпеня 1954 году — у Верашкоўскім сельсавеце. У 1959 годзе — 365 жыхароў. З 1979 году — цэнтар саўгасу «Мілейкі», 358 жыхароў. У 2010 годзе нададзены статус аграгарадку.
Remove ads
Насельніцтва
- 1905 год — 412 чалавек[6]
- 1997 год — 661 чалавек, 221 гаспадарка
- 1999 год — 601 чалавек
- 2009 год — 521 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads