Нарывойша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарывойша (Нарвойш, Нарвэйша, Нарвэйш, Норвэйш, Нарвош, Нарвуш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Вайснэр (Wießner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[4] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[5][6] (пазьнейшай -вайс-[7]). Такім парадкам, імя Нарывойша азначае «захаваны на паляваньні» (тое ж, што і імя Войшнар)[8].
У Прусіі бытавала імя Narwais (1386 год)[9].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Норвайш (Norwaisz, Norwoisz, Norwojsz), Норвіш (Norwisz), Нарвайш (Narwajsz, Narwoisz, Narwojsz), Нарвіш (Narwisz)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Nariwos (14 студзеня 1459 году)[11]; lyudzi… Narwosch (1454—1466 гады)[12]; бояре медницкие Нецко и Бернатъ Нарвоишевичы (25 траўня 1495 году)[13]; а Норивоиша Тешатовича (5 ліпеня 1507 году)[14]; Петрашъ Наривошевичъ[15], Нарвоишъ Котиевичъ[16], Якубовая Нарвоишовича[17], Нарвоишъ Доркгужевичъ[18], Якубъ Нарвоишевич[19], Петрашъ Нарвишевичъ[20] (1528 год); Нарвоиш Петкович… Нарвоиш Янович (1537—1538 гады)[21]; пять служобъ людеи именья eе Понемоньского на имя… а Мартина Ганусовича, а Балтруша Нарвоишевича… а Балтруша Нарвушовича (28 чэрвеня 1541 году)[22]; земяне господарские земли Жомоитскои Амброжеи Мартинович Нарвоишович (13 студзеня 1600 году)[23]; dominus Petrus Narwosz, negotiator (1687 год)[24]; Petri Narwosz consularis caunensis (XVIII ст.)[25]; Narwosz (1 чэрвеня 1739 году)[26]; Alexander Władysław z Milkonta Narwysz (25 жніўня 1740 году)[27]; Narwoszany… Narwoysze (1744 год)[28]; Piotr Narwejsza (1745 год)[29]; Regina Narwejsz (1747 год)[30]; Alexander Milkont Narwoysz — ziemski powiatu Grodzieńskiego (22 жніўня 1754 году)[31]; Franciszka Norweysz (1832 год)[32].
Remove ads
Носьбіты
- Нецька і Бэрнат Нарвойшавічы — медніцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1495 годзе
- Нарвойш Пецькавіч і Нарвойш Янавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Мацей і Павал Балтрамеевічы, Сьцяпап і Рыгор Пятровічы Нарвайшовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[33]
- Міхал Нарвайш Дышлевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі смаленскі ў 1730 годзе[34]
- Аляксандар Уладзіслаў Антоні Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1736—1765 гадох[35]
- Людвік Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1769—1780 гадох[36]
- Адам Нарвойш Дышлевіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[37]
Нарвойшы (Narwojsz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[38].
Нарвойшы-Дышлевічы[39], Нарвойшы-Некрашы[40], Нарвойшы-Пашкевічы[41] і Мільканты-Нарвойшы[42] — літоўскія шляхецкія роды.
Нарвайш (Narwojsz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads