Нарэйкава

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарэ́йкава[2] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Куцейнкі. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 3 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Воршы і за 1 кілямэтар на паўночны захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-ПецярбургАдэса (у межах Беларусі — магістраль М8).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Норыка (Noriko) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Remove ads

Гісторыя

У 1670 годзе Нарэйкава ўпамінаецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a].

18 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменавалі з Панізоўскага ў Бабініцкі[5].

Насельніцтва

  • 1910 год — 339 чалавек[6]
  • 1999 год — 86 чалавек
  • 2010 год — 58 чалавек

Заўвагі

  1. LVIA. F. 11, ap. 1, b. 747.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads