Павал Няхайчык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Няха́йчык (нар. 15 ліпеня 1988 году, Менск) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскіх «Алімпіі» і «Зьмены». Першы трэнэр — Сяргей Паляшчук. Прафэсійную кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ ў 2005 годзе, ў складзе якога выступаў за дубль. У 2007 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам сэзону сярод дублюючых камандаў. З 2008 году Павал зьяўляецца гульцом асноўнага складу клюбу. Двойчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010.
21 кастрычніка 2008 году забіў гол падчас гульні (1:1) з «Зэнітам» у Лізе чэмпіёнаў. У жніўні 2011 году разам зь Ігарам Шытавым перайшоў у расейскі клюб «Дынама» з Масквы[3]. Аднак, за паўтары гады ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе клюбу. У канцы студзеня 2013 году кантракт з «Дынама» быў скасаваны[4], пасьля чаго Няхайчык падпісаў кантракт на 2 гады з БАТЭ[5]. У сэзоне 2013 году спачатку быў трывалым гульцом асноўнага складу. Выступаў пераважна як флянгавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 году страціў месца ў пачатковым складзе і зьяўляўся на пляцоўцы толькі на замену.
У лютым 2014 году перайшоў у расейскі клюб «Том», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году[6]. Застаўся ў клюбе і пасьля ягонага вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 году. У першынстве ФНЛ у сэзоне 2015—2016 пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка. За гэты час адзначыўся 7 галамі ў сэзоне і дапамог камандзе вярнуцца ў найвышэйшы дывізіён.
У чэрвені 2016 году перайшоў у «Арэнбург»[7]. Пачынаў сэзон 2016—2017 гадоў ў якасьці гульца асноўнага складу. 16 кастрычніка 2016 году адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клюбу «Тамі». Пачатак 2017 году прапусьціў праз траўму, а пасьля акрыяньня ўжо радзей зьяўляўся на полі. Паводле вынікаў сэзону «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасьля чаго ў чэрвені 2017 году Няхайчык пакінуў клюб і стаў вольным агентам[8].
У ліпені 2017 году падпісаў кантракт на 1,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У складзе каманды замацаваўся ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 году быў капітанам каманды. У студзені 2019 году зьявілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў менскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт зь берасьцейскім клюбам[10]. У сэзоне 2019 году ў якасьці капітана прывёў берасьцейскі клюб да чэмпіёнства, а сам з 12 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Пасьля сэзону 2019 году вярнуўся ў БАТЭ[11][12]. Быў адным з асноўных гульцоў барысаўчанаў, у сэзоне 2021 году ў сувязі з траўмай Станіслава Драгуна нярэдка выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[13].
Міжнародная
У складзе моладзевай зборнай Беларусі браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2011 году ў Даніі. Пасьля гуляў таксама за алімпійскую зборную. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 10 жніўня 2011 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Баўгарыі.
Remove ads
Узнагароды
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2007, 2008, 2009, 2010, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2020
«Дынама» Берасьце:
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019
Моладзеваая зборная Беларусі:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads