Пачобуты-Адляніцкія
сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пачобуты-Адляніцкія — шляхецкі род гербу «Малая Пагоня».
Паводле Каспара Няцецкага, паходзіць зь вёскі Пачобуты на Гарадзеншчыне (адсюль і прозьвішча). Каля вёскі цячэ рака Одла, ад якой утварыўся прыдомак Адляніцкі. Таксама існуе род Пачобутаў-Кудзічаў.
Remove ads
Прозьвішча
Паца (Pazzo) і Бота або Бута — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) (імя ліцьвінаў Пацолт; германскае імя Pätzold) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3] або ад асновы -буд- (-бод-)[4].
Remove ads
Паходжаньне
Няма пэўнасьці пра паходжаньне роду. Існуе меркаваньне, што ягоныя заснавальнікі былі праваслаўнымі (русінамі). У памінальніку Супрасьлеўскага манастыра, сярод іншых дабрачынцаў ёсьць «род Яўстаха Адзінца Пачобута». Апошні жыў у канцы XVI ст. і рэпрэзэнтаваў толькі адну зь лініяў роду.
Першы вядомы з роду — Мікалай Пачобут-Адляніцкі. Вялікі князь Жыгімонт Стары прывілеем ад 20 лютага 1536 году за вайсковыя заслугі надаў яму герб «Малая Пагоня». Сын Мікалая Сэбасьцян, чашнік вялікі літоўскі, лічыцца заснавальнікам роду.
Паводле актаў аб набілітацыі Мікалая, ягоным прадзедам быў Грэцка, які меў сына Рыну (Грынь). Пры двары вялікага князя ў 1478 годзе значыцца пакаёвы Рынец або Рынь. Магчыма, гэта сын Грэцкі. Відаць, менавіта блізкасьць роду да двара, спрыяла набілітацыі Мікалая Пачобута-Адляніцкага[5].
Remove ads
Найбольш вядомыя з роду
- Андрэй Пачобут-Адляніцкі (1541—1613) — фундатар кляштару дамініканаў у Ашмянах
- Лаўрын Пачобут-Адляніцкі (?—1689) — фундатар кляштару дамініканаў у Палавені
- Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — навуковец-астраном і асьветнік Вялікага Княства Літоўскага
- Фабіян Пачобут-Адляніцкі (1897—1944) — беларускі каталіцкі сьвятар
Галерэя
- Іканаграфія роду Пачобутаў-Адляніцкіх
- Лаўрын Міхал Пачобут-Адляніцкі
- Лаўрын Міхал Пачобут-Адляніцкі
- Мар’яна Пачобут-Адляніцкая (зь Сясіцкіх)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads