Рыгала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгала (Рыгель), Рыгайла (Рыкайла) — мужчынскае і жаночае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
Рыгела або Рыгайл (Ricgela, Rigail[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[3], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].
У Польшчы ў 1546 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Rygiel[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Riegel[7], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рикайло (паміж 1387 і 1392 гадамі)[9][10]; Trochim Regieliew (1558 год)[11]; дочки, едну Ригайлу (Хроніка літоўская і жамойцкая)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Рыкайла — літоўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1387 і 1392 гадамі
- Рыгор Станіслававіч Рыгала (Рэгала) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1582 годзе[13]
Рэгелі — літоўскі шляхецкі род[14].
Рыгель (Rygel, Rygiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рыгалі, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Рыгалаўка.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads