Рыкі (Магілёўскі раён)
Вёска на ўсходзе Магілёўскага раёну Беларусі. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́кі[2] — вёска ў Беларусі, на ручаі Падолах (прыток Расты). Уваходзяць у склад Сухарэўскага сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Знаходзяцца за 25 на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава (лінія Магілёў — Крычаў); мясцовая дарога злучаецца з шашой Магілёў — Амсьціслаў.
Remove ads
Назва
Рых або Рыка, пазьней Рык (Rih, Rico, Rick) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

У 1643 годзе Рыкі ўпершыню ўпамінаюцца як сяло ў Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі (Аршанскі павет, Вялікае Княства Літоўскае), у дзяржаўнай уласнасьці. На 1742 год тут было 17 двароў, працавала карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1785 год вёска ў складзе маёнтку Сухароў Чавускага павету (Магілёўскае намесьніцтва), налічвалі 40 двароў. На 1849 год тут было 28 двароў, на 1852 год — 31 двор.
Паводле перапісу 1897 году, Рыкі ўваходзілі ў склад Гладкаўскай воласьці Чавускага павету (Магілёўская губэрня) і налічвалі 44 двары. На 1909 год у вёсцы было 50 двароў. У 1912 годзе адчынілі земскую школу, якую разьмясьцілі ў наёмным памяшканьні[4].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рыкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 20 жніўня 1924 году ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёну (Магілёўская акруга, Беларуская ССР). У 1925 годзе земскую школу пераўтварылі ў працоўную школу 1-й ступені, што налічвала 34 вучні. Настаўнікам у беларускамоўнай школе быў мясцовы вясковец Навум Папкоў. На 1926 год у вёсцы было 59 двароў. З 2 сакавіка 1931 году Рыкі знаходзіліся ў складзе Чавускага раёну. У 1930-х гадох вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году Рыкі ў складзе Магілёўскай вобласьці. На 1941 год у вёсцы было 64 дамы. У час Нямецка-савецкай вайны знаходзілася пад нямецкай акупацыяй зь ліпеня 1944 году па 27 чэрвеня 1944 году.
З 25 сьнежня 1964 году Рыкі ў складзе Магілёўскага раёну. У 1990 годзе Рыкі знаходзіліся ў складзе калгасу «Камуністычны маніфэст» з цэнтрам у вёсцы Сухары і налічвалі 57 гаспадарак, працавалі сьвінафэрма і фэрма буйной рагатай жывёлы (кароўнікі), зернедрабільня[4]. На 2007 год — 30 гаспадарак.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 291 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1834 год — 111 чал.; 1849 год — 168 чал.; 1852 год — 181 чал.; 1897 год — 299 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 238 чал.; 1910 год — 338 чал.[5]; 1926 год — 357 чал.; 1941 год — 320 чал.; 1990 год — 113 чал.; 1999 год — 71 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 51 чал.; 2009 год — 45 чал.
Забудова
Складаюцца з просталінейнай Зарэчнай вуліцы амаль мэрыдыянальнай скіраванасьці, на захад ад якой праходзіць крывалінейная Партызанская вуліца, скіраваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Шчыльная 2-баковая забудова вёскі складаецца пераважна з драўляных сядзібных дамоў. На поўдзень між вуліцамі месьціцца гаспадарчы сэктар[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads