Савімонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Савімонт — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сава або Савас (Soava, Savas[1]) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Савімонт азначае «гарлівасьць сонца»[7]. Адзначалася старажытнае германскае імя Salamund (Sala-mund)[8].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совимонъту две землицы (7 лістапада 1442 году)[11]; Петрик Совъмонтович (1537—1538 гады)[12].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads