Сармонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сармонт (Шармонт, Жармонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ша́рмант.
Паходжаньне
Сарамунд або Сармунд (Saramund, Sarmund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Sermantowitz[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawid Sarmontowicz (1 ліпеня 1680 году)[8]; Aleksander Szarmant… Dawid Szarmont (2 сакавіка 1758 году)[9]; p. Kazimierz Szarmont, woyt (1784 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
У XVI ст. існавала «ніва» Жарманцішка ў Жамойцкім старостве[11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads