Сасноўка (Фастаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сасно́ўка (па-ўкраінску: Сосні́вка) — сяло ў складзе Тамашоўскай сельскай тэрытарыяльнай грамады Фастаўскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Згадка пра Сасновую ёсьць у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[1]:
Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Сасновая з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[2].
Карона Каралеўства Польскага
25 красавіка 1618 году князь Януш Астроскі, кашталян кракаўскі, судзіўся з панам Мікалаем Харлінскім ў справе недапушчэньня яго да валоданьня Сасновам і эвікцыі названых добраў. 4 траўня таго году пан Юры Харлінскі і князь Януш Астроскі падпісалі разьмеркавальны акт што да Саснова. 7-м чэрвеня 1621 году пазначаны судовы дакумэнт, які скасоўваў прэтэнзію Мікалая Харлінскага на валоданьне паловай замку і мястэчка Бышаў, сёлаў Ставок, Сасноў[a], Данкоў і пакідаў іх цалкам ва ўласнасьці мачыхі Катарыны з князёў Збараскіх і брата Юрыя Харлінскіх[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сасноўка апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.
Найноўшы час

У 1925 годзе сяло Сасноўка — у складзе Бышаўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads