Сурвілішкі (Віцебская вобласьць)
Віцебская вобласьць From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сурві́лішкі[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Вялікімі Сурвілішкамі і Малымі Сурвілішкамі. Уваходзяць у склад Камайскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Сурвіла цалкам адпавядае германскаму імю Surville, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Remove ads
Гісторыя
Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Мягунскага сельсавету.
Насельніцтва
- 1999 год — 62 чалавекі
- 2010 год — 68 чалавек
Асобы
- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads