Шадзібор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шадзібор, Шатбар (Шайтбар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Шад або Шат (Schad, Schat) і Бара (Baro) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імёны ліцьвінаў Шацейка, Шаціла; германскія імёны Scazciho, Scazelo) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[4], аснова -сад- (-сат-) (імёны ліцьвінаў Жадзьвін, Вішад; германскія імёны Saduinus, Wisad) — ад гоцкага saths 'насычаны, задаволены'[5], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[6]. Такім парадкам, імя Шадзібор азначае «абарона нараджэньня»[7].

Паводле гісторыка Паўла Урбана, Шадзібор — стараславянскае імя яшчэ паганскіх часоў[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mattis S[czedibor] houptmann zcu Cawen (Mattis Schedibor[9]; 27 чэрвеня 1418 году)[10]; пана Шедибора Валимонтовича (1420 год)[11]; den strengen ritter Schelibor unsern hauptman czu Wilkomirie (8 траўня 1424 году)[12]; Schedibor houptman czu Wilkomiria (15 кастрычніка 1425 году)[13]; печать Шедиборова Волимонтовича[14], Schedibori Wolimunthowycz[15] (1 верасьня 1431 году); Schedibor Wolnuntowicz (Schedibor Wolumontowicz[9]; 15 траўня 1432 году)[16]; печать Шедиборова[17], Schedibor[18] (15 кастрычніка 1432 году); her Schedebar (кастрычнік — лістапад 1432 году)[19]; Schedebar hoptman von Kaywen (4 лістапада 1432 году)[20]; Seddebor (7 лістапада 1432 году)[21]; Пани Шедиборовом подле Жирмунъ двор пашныи[22], у Дворищох пани Шедиборовои два чоловеки[23] (1440—1492 гады); Шедибору Меженину чотыри чоловеки (7 лістапада 1442 году)[24]; praesentibus ibidem nobilibus Siedbor (31 кастрычніка 1484 году)[25]; Bwywyd Schedyborowycz (15 траўня 1489 году)[26]; Судереви, близко Вильни, што держалъ Воитъко Шедиборовичъ Швенъторог (2 ліпеня 1493 году)[27]; у Волкиницкомъ повете… Шаитборишъки[28], у Волкиницъкомъ повете… Шаитборишки[29] (31 траўня 1503 году); Станковая Шедборовича[30], Шатъбар[31] (1528 год); хоружого ковенъского Процъслава Шадеборовича (9 жніўня 1539 году)[32]; земянъка господарская повета Жыжморского Станьковая Ядвига Шедборовича и з сыном своим Якубомъ (20 жніўня 1541 году)[33]; на боярыню господарскую повету Троцкого Станьковую Шедборовича Ядвигу (28 сьнежня 1541 году)[34]; пана Счепана и пана Шадибора Довкгирдовъ (8 сьнежня 1560 году)[35]; Янъ Шедборовичъ[36], наймита Петра Шебора[37] (1567 год); Szadzibor Dowgird (1 ліпеня 1569 году)[38]; ку именю Шедибора Довъкгирда (3 жніўня 1584 году)[39].

Remove ads

Носьбіты

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads