Таліят Кезгайлавіч
(XV ст.) меркаваны сын Кезгайлы Валімонтавіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таліят Кезгайлавіч — літоўскі баярын.
Імя
Тала (Talo) і Ёта (Joto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[2] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[4].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады)[5].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», імаверны сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Відаць, меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і Бутрыма.
У 1433 годзе нейкі Таліят (Taleiothe) упамінаецца сярод літоўскіх водцаў, што ўварваліся ў землі Тэўтонскага ордэну (магчыма, тоесны Таліяту Вігайлавічу, які ў 1431 годзе засьведчыў Чартарыйскую ўмову).
У сярэдзіне XV ст. атрымаў пяць чалавек у Троцкай воласьці. Магчыма, тоесны памянёнаму ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы цівуну эйрагольскаму Таліяту[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads