Пётар Кезгайлавіч
(XV ст.) сын Кезгайлы Валімонтавіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Кезгайлавіч (? — па 1437) — літоўскі баярын.
Імя
Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].
Форма імя ў гістарычных крыніцах: Petro Kensgalowicz (9 красавіка 1437 году)[6]; her Knyssegalowitcz (1481 год)[7].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Міхайлу, Яна, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.
Упамінаецца ў данацыйным дакумэнце 1437 году яго сваяка Станіслава Даўгайлы. Відаць, таксама ўпамінаецца ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы да вялікага магістра.
Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads