Уладзімер Пяцігорац
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Пяцігорац (нарадзіўся 12 красавіка 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Паперпраму».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еру ў менскім МТЗ-РІПА (пазьней «Партызан»). Спачатку гуляў за дубль, а ў сэзоне 2010 году стаў асноўным брамнікам каманды. Па спыненьні існаваньня «Партызана» ў пачатку 2012 году перайшоў у «Гарадзею». У студзені 2013 году склаў угоду з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клюбе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове згуляў 7 ліпеня 2013 году супраць «Гомля». У гэтым матчы прапусьціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.
У лютым 2014 году вярнуўся ў «Гарадзею»[4], дзе стаў другім брамнікам пасьля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сэзоне 2015 году зьявіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.
У лютым 2016 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспасьпяхова[6][7]. У выніку, узмацніў склад менскага «Тарпэда»[8], дзе быў галоўным брамнікам. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[9], аднак у лютым 2018 году вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненьне[10]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі тарпэдаўцаў, але пазьней стаў рэзэрвовым брамнікам, на полі зьявіўся ў адным матчы.
У сакавіку 2019 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з «Тарпэда»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12]. У складзе каманды чаргаваўся на полі зь Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 году стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[13]. У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[14]. Быў першым брамнікам каманды, разам зь ёй выйшаў у Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з «Спадарожнікам»[15]. У першай палове 2021 году быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасьля Канстанціна Рудзянка.
У ліпені 2021 году перайшоў у койданаўскі «Арсэнал»[16]. У складзе каманды чаргаваўся з Данілам Сокалам, разам з «Арсэналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[17], пасьля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[18]. Стаў другім брамнікам каманды, саступіўшы канкурэнцыю Уладзімеру Жураву. У лютым 2023 году па заканчэньні дамовы пакінуў магілёўскі клюб[19].
У сакавіку 2023 году стаў футбалістам «Менску»[20]. У камандзе быў другім брамнікам пасьля Аляксандра Нячаева. Пакінуў сталічны клюб у сьнежні 2023 году[21]. У лютым 2024 году далучыўся да гомельскага «Паперпраму»[22].
Міжнародная
У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads