Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году праходзіў у Парыжы на стадыёне «Стад дэ Франс», дзе сустракаліся ангельскі клюб «Лівэрпул» і гішпанскі клюб «Рэал». Гэта быў 67-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прызначаны на суботу 28 траўня 2022 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ўлетку 2022 году, а таксама возьме ўдзел ў розыгрышу клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе. Першапачаткова плянавалася, што фінал будзе згуляны на «Альянц-Арэне» ў нямецкім Мюнхене. Аднак празь перанос фіналу 2020 году фінал 2022 году павінен быў быць праведзены ў Санкт-Пецярбургу[1]. У лютым 2022 году УЭФА зацьвердзіў, што будзе разглядаць пытаньне пераносу матчу з Расеі праз распачатую ёй вайну супраць Ўкраіны[2][3][4]. На скліканным пазачарговым паседжаньні быў зацьверджаны перанос галоўнай гульні спаборніцтва з Расеі ў іншую краіну, якой сталася Францыя[5][6].
Remove ads
Перад гульнёй
Арбітар

11 траўня 2022 году УЭФА прызначыла француза Клемана Цюрпэна судзьдзём фіналу. Цюрпін ёсьць арбітрам ФІФА з 2010 году, раней абслугоўваючы фінал Лігі чэмпіёнаў у якасьці чацьвёртага арбітра ў 2018 годзе, дзе таксама спаборнічалі адзін з адным «Рэал» і «Лівэрпул». У папярэднім сэзоне ён быў арбітрам фіналу Лігі Эўропы, у якім сышліся «Вільярэал» і «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым сэзоне Лігі чэмпіёнаў, на фінал якога Цюрпэн быў прызначаны, арбітар правёў восем матчаў, якія ўлучалі два матчы ў кваліфікацыі, чатыры на групавым этапе і яшчэ два ў раўндах на выбыцьцё. Цюрпэн мае на сваім рахунку абслугоўваньне матчаў чэмпіянатаў Эўропы 2016 і 2020 гадоў, а таксама матчаў чэмпіянату сьвету 2018 году. Да яго далучыліся пяцёра ягоных землякоў, у тым ліку памочнікі арбітра Нікаля Данос і Сырыль Грынгор. Бэнуа Баст’ен выконваў функцыі чацьвёртага судзьдзі, а Жэром Брысар правёў гульню ў якасьці відэапамочніка арбітра.
Цырымонія адкрыцьця
На цырымоніі адкрыцьця перад пачаткам матчу выступіла кубінска-амэрыканская сьпявачка Каміла Кабэльля[7].
Амбасадар
Амбасадарам фіналу быў празначаны былы нападнік зборнай Расеі і «Зэніту» Андрэй Аршавін[8]. Аднак, пазьней былы расейскі гулец быў выкрасьлены зь ліку амбасадараў, а ягонае месца занялі Рауль і Ен Раш.
Remove ads
Матч
|
|
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads