Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022 году праходзіў у Парыжы на стадыёне «Стад дэ Франс», дзе сустракаліся ангельскі клюб «Лівэрпул» і гішпанскі клюб «Рэал». Гэта быў 67-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч прызначаны на суботу 28 траўня 2022 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў атрымае права згуляць зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ўлетку 2022 году, а таксама возьме ўдзел ў розыгрышу клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе. Першапачаткова плянавалася, што фінал будзе згуляны на «Альянц-Арэне» ў нямецкім Мюнхене. Аднак празь перанос фіналу 2020 году фінал 2022 году павінен быў быць праведзены ў Санкт-Пецярбургу[1]. У лютым 2022 году УЭФА зацьвердзіў, што будзе разглядаць пытаньне пераносу матчу з Расеі праз распачатую ёй вайну супраць Ўкраіны[2][3][4]. На скліканным пазачарговым паседжаньні быў зацьверджаны перанос галоўнай гульні спаборніцтва з Расеі ў іншую краіну, якой сталася Францыя[5][6].

Remove ads

Перад гульнёй

Арбітар

Thumb
Галоўны судзьдзя фіналу Клеман Цюрпэн.

11 траўня 2022 году УЭФА прызначыла француза Клемана Цюрпэна судзьдзём фіналу. Цюрпін ёсьць арбітрам ФІФА з 2010 году, раней абслугоўваючы фінал Лігі чэмпіёнаў у якасьці чацьвёртага арбітра ў 2018 годзе, дзе таксама спаборнічалі адзін з адным «Рэал» і «Лівэрпул». У папярэднім сэзоне ён быў арбітрам фіналу Лігі Эўропы, у якім сышліся «Вільярэал» і «Манчэстэр Юнайтэд». У гэтым сэзоне Лігі чэмпіёнаў, на фінал якога Цюрпэн быў прызначаны, арбітар правёў восем матчаў, якія ўлучалі два матчы ў кваліфікацыі, чатыры на групавым этапе і яшчэ два ў раўндах на выбыцьцё. Цюрпэн мае на сваім рахунку абслугоўваньне матчаў чэмпіянатаў Эўропы 2016 і 2020 гадоў, а таксама матчаў чэмпіянату сьвету 2018 году. Да яго далучыліся пяцёра ягоных землякоў, у тым ліку памочнікі арбітра Нікаля Данос і Сырыль Грынгор. Бэнуа Баст’ен выконваў функцыі чацьвёртага судзьдзі, а Жэром Брысар правёў гульню ў якасьці відэапамочніка арбітра.

Цырымонія адкрыцьця

На цырымоніі адкрыцьця перад пачаткам матчу выступіла кубінска-амэрыканская сьпявачка Каміла Кабэльля[7].

Амбасадар

Амбасадарам фіналу быў празначаны былы нападнік зборнай Расеі і «Зэніту» Андрэй Аршавін[8]. Аднак, пазьней былы расейскі гулец быў выкрасьлены зь ліку амбасадараў, а ягонае месца занялі Рауль і Ен Раш.

Remove ads

Матч

Больш інфармацыі Лівэрпул, 0:1 ...
1Алісан
66Трэнт Аляксандар-Арнальд
5Ібраіма Канатэ
4Вірджыл ван Дэйк
26Эндру Робэртсан
14Джордан Гэндэрсан (капітан) Заменены 77'
3Фабіньню Папярэджаны на 62 хвіліне 62'
6Тыяга Алькантара Заменены 77'
11Магамэд Саляг
10Садыё Манэ
23Люіс Дыяс Заменены 65'
Запасныя:
62Ківін Келегэр
12Джо Гомэс
21Костас Цымікас
32Жаэль Матып
7Джэймз Мілнэр
8Набі Кейта Выйшаў на замену 77'
15Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
17Кэртыс Джонз
67Гарві Эліёт
9Рабэрту Фірміну Выйшаў на замену 77'
18Такумі Мінаміна
20Дыёгу Жота Выйшаў на замену 65'
Галоўны трэнэр:
Юрген Клёп
1Тыбо Куртуа
2Даніель Карвахаль
3Эдэр Мілітан
4Давід Аляба
23Фэрлян Мэндзі
8Тоні Кроос
14Казэміру
10Лука Модрыч Заменены 90'
15Фэдэрыка Вальвэрдэ Заменены 86'
9Карым Бэнзэма (капітан)
20Вінісіюс Жуніяр Забіў на 59-й хвіліне 59' Заменены 90+3'
Запасныя:
13Андрэй Лунін
6Нача
12Марсэлу
17Люкас Васкес
19Дані Сэбальяс Выйшаў на замену 90'
22Іска
25Эдуарду Камавінга Выйшаў на замену 86'
7Эдэн Азар
11Марка Асэнсіё
18Гарэт Бэйл
21Радрыгу Выйшаў на замену 90+3'
24Марыяна Дыяс
Галоўны трэнэр:
Карлё Анчэлёцьці
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads