Хатуча

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хату́ча — былая вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Найранейшая вядомая на сёньня згадка пра паселішча датаваная 18-м траўня 1595 году, калі князі Міхаіл і Юры Міхайлавічы Вішнявецкія і пан Шчасны Харлінскі, падкаморы кіеўскі, улагоджвалі справу аб узаемным вяртаньні грунтоў Брагінскага маёнтку вёсак Хатуча, Глухавічы, Бабчын, Губарэвічы, паловы Варатца Вішнявецкіх і Астраглядавіцкіх добраў Харлінскага[1]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, потым Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

Thumb
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.
Thumb
Герб Побуг роду Канецпольскіх.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Хатуча, ды яшчэ з 3 хутарамі[2].

22 жніўня 1682 году кашталян кракаўскі пан Станіслаў Канецпольскі, які атрымаў Брагінскія добры ад цёткі сваёй княгіні Грызэльды Вішнявецкай, удавы князя Ярэмія і маці караля Міхала, склаў тэстамэнт. Сваім спадчыньнікам, што да ўсёй фартуны, ён назваў усыноўленага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, але вёскі Хатучу і Юркавічы ў Брагінскай воласьці Кіеўскага ваяводзтва завяшчаў войскаму чырвонагродзкаму пану Гаварэцкаму з жонкай[3].

Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Хатуча знаходзілася ў заставе ў ксяндзоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[4], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[5].

У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138) брагінскай вёскі Хатуча, што працягвала быць у заставе ў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 10 гр.[6]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатуча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Хатуча і Казялужцы, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў паручніка амсьціслаўскага Міхала Александровіча[8].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хатуча ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

20 жніўня 2008 годзе вёска была ліквідавана[10].

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads