Чэлсі Лёндан

ангельскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэлсі Лёндан
Remove ads

«Чэ́лсі» (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндану. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды. Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — «Стэмфард Брыдж», які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне. Пераможцы Лігі чэмпіёнаў (2012, 2021) і Лігі Эўропы (2013, 2019).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі, падобная камбінацыя выкарыстоўваецца з 1960-х гадоў. Клюбная эмблема некалькі разоў відазьмянялася ў спробах мадэрнізацыі клюбнай сымболікі; бягучая эмблема, цырыманіяльны сіні леў, які трымае посах, зьяўляецца мадыфікаванай вэрсіяй эмблемы, упершыню прынятай у 1953 годзе; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе[4]. Клюб займае пятае месца паводле наведвальнасьці хатняга стадыёну за ўвесь час удзелу ў ангельскім футболе[5]. Сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў у сэзоне 2011—2012 гадоў склала 40 651 чалавек, што зьяўлялася шостым паказчыкам у Прэм’ер-лізе[6].

Remove ads

Гісторыя

2 чэрвеня 2003 году Кен Бэйтс прадаў «Чэлсі» расейскаму мільярдэру Раману Абрамовічу за амаль 140 млн фунтаў, што стала найбуйнейшым у сьвеце продажам ангельскага футбольнага клюбу[7]. Больш за 100 млн фунтаў стэрлінгаў было выдаткавана на новых гульцоў, але Кляўдыё Раньеры ня здолеў атрымаць якіх-небудзь трафэяў, таму быў заменены на партугальскага трэнэра Жузэ Маўрыньню. Пад кіраўніцтвам Маўрыньню «Чэлсі» стаў пятым ангельскім клюбам з часоў Другой сусьветнай вайны, якія абаранілі свой ​​тытул у сэзоне 2005—2006 гадоў[8]. Затым былі выйграныя Кубак Футбольнай асацыяцыі (2007) і два Кубкі футбольнай лігі (2005 і 2007).

20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жузэ Маўрыньню пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад’езд Маўрыньню, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на сайце клюбу. Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жузэ Маўрыньню разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці». Маўрыньню прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадох станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадох атрымаў перамогу ў Кубку ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.

19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм’ер-Лізе, калі на хатняй арэне быў перайграны «Бірмінггэм Сіці» зь лікам 1:0. 24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоваў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўрамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней за год, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жузэ Маўрыньню.

12 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што новым галоўным трэнэрам стаў бразыльскі спэцыяліст Луіс Фэліпэ Скалары[9], які зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай Партугаліі. У поле зроку кіраўніцтва клюбу, акрамя Скалары, знаходзіліся такія вядомыя трэнэры, як то Карлё Анчэлёцьці, Гуўс Гідынк і Лючана Спалецьці. Але не выканаўшы свае задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам клюбу, быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра ўжо ў лютым 2009 году[10]. «Сінія» скаціліся на 4 месца ў турнірнай табліцы ангельскай лігі, згуляўшы дома сухую нічыю з «Гал Сіці».

Да канца сэзону 2008—2009 гадоў клюб часова ўзначальваў Гуўс Гідынк, які адначасова трэнэраваў у зборнай Расеі[11]. У 2009 годзе «Чэлсі» пад кіраўніцтвам Гідынка атрымаў перамогу ў Кубку футбольнай асацыяцыі, аказаўшыся мацней за «Эвэртан» зь лікам 2:1.

Remove ads

Тытулы

Ангельшчына

Міжнародныя

  • Клюбны чэмпіянат сьвету: 1
    • 2025
Remove ads

Стэмфард Брыдж

Эмблема

З часу ўзьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усе зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на наступныя паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.

Remove ads

Колеры

Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьне ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.

1905—1912
2007—2008

Галоўныя трэнэры

  • Джон Тэйт Робэртсан 1905—1907
  • Дэйвід Колдэргэд 1907—1933
  • Лэсьлі Найтан 1933—1939
  • Білі Бырэл 1939—1952
  • Тэд Дрэйк 1952—1961
  • Томі Догэрці 1962—1967
  • Дэйв Сэкстан 1967—1974
  • Рон Ст’юарт 1974—1975
  • Эдзі Макрыдзі 1975—1977
  • Кен Шэліта 1977—1978
  • Дэні Бланчфлаўэр 1978—1979
  • Джэф Гэрст 1979—1981
  • Джон Нэйл 1981—1985

Гулец году

Больш інфармацыі Год, Гулец ...
Remove ads

Склад

Актуальны на 15 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Гуляючы трэнэр

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads