Шарэйкі (Гомельская вобласьць)
вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарэ́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Прыпяці. Уваходзяць у склад Юравіцкага сельсавету Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Імя Шарэйка нібыта[a] вытворнае ад Сарыка або Сэрэка (Saricho, Serecho) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
Паселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісаньні Мазырскага замка 1552 году. У ім сказана, што 7 чалавек сяла Шарэйкавічаў Айцючыцкай нядзелі[b] Мазырскай воласьці на той час былі падданымі пана Васіля Лозкі[6]
У рэестры выбраных dwoyga падымнага Мазырскага павету 1670 году сказана, што пан Базыль Абуховіч з 6 дымоў у Шарэйках выплачваў 6 злотых, а пан Гразны з 2 дымоў у тых жа Шарэйках – 2 зл.[7].
У дакумэнце пад назвай «Akt popisu powiatu Mozyrskiego» 1765 году ёсьць зьвестка пра тое, што ў аколіцы Szerejki жылі шляхецкія радзіны — Казарыны, Яцыны...[c][8].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шарэйкі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9].
У парэформавы пэрыяд Шарэйкі адміністрацыйна належалі да Юравіцкай воласьці.
На 1909 год у вёсцы Шарэйкі налічвалася 96 двароў, 450 жыхароў, у аднадворным фальарку — 9 жыхароў[10].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Шарэйкі, аднак, у складзе Юравіцкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы гэтмана Паўла Скарападзкага[11].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 60 чалавек
Заўвагі
- Вядома, што існавала імя Шарэйка, колькі разоў згаданае ў тым жа попісе войска ВКЛ 1567 г. Але прыведзеная трактоўка небясспрэчная роўна так, як бы ў падобным накірунку тлумачыць паходжаньне іншых палескіх назваў — Малейкі, Шупейкі. Калі б продкі І. Мележа жылі ў асобным паселішчы, дык, магчыма, яно мела б назву Малежыкі (ад імя ці мянушкі Мале́ж). Менавіта Малежыкамі іх запісвалі у мэтрычных кнігах Алексіцкай царквы ў 1795 — 1851 гг. Дарма, што тут няма літоўскага -ейка, але ж ёсьць германскае -к. Так і з Цалуйкамі, Малочкамі, Мялешкамі.
- Пакуль няма магчымасьці прывесьці поўны сьпіс.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads