Юры Гайлімін
(XV ст.) староста жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Гайлімін, Гайлімін Надобавіч (упамінаецца ад 1409; памёр, імаверна, перад 1438) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі (1432) і жамойцкі (1433—1434).

Магчыма, вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Эйраголе і Відуклі. Меў маёнткі ў Вялёне[2].
Remove ads
Імя
Гелемін або Гальмін, пазьней Галамін або Гайлімін (Geleminus[3], Galmin[a][4], Galamin, Gaillemin[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[8], minthi 'памяць'[9]. Такім парадкам, імя Гайлімін азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Мінігайла)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Geilemin Nadaps sone (6 чэрвеня 1409 году)[11]; Jorge Gailemynne (16 чэрвеня 1409 году)[12]; Galeminne (21 чэрвеня 1409 году)[13]; Поилыминъ (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[14]; Herr Golymyn Hauptmann zu Welun (17 жніўня 1432 году)[15]; Goylimin Nadobowicz (15 кастрычніка 1432 году)[16]; Golymini capitanei Samagittiae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[17]; Golimyn capitanues Samagittiae (27 лютага 1434 году)[18]; Кгойлиминъ (1434—1437 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[14]; Golymyn, Goleminne[2]; шесть чоловековъ под Кгоилиминомъ[19], земля Кгоилиминова[20] (1440—1492 гады).
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Станіслава Надоба. Меў брата Станіслава. Апроч уласнага знака, вядомага зь пячаці 1434 году, карыстаўся гербам «Дубна» (прывесіў пячаць з гэтым гербам да дакумэнту Гарадзенскай уніі ў 1432 годзе). Таму, імаверна, быў у сваяцтве з Войцехам Карэйвам, які прыняў гэты герб на Гарадзельскай уніі[2].
Упершыню ўпамінаецца ў 1409 годзе, калі выконваў даручэньні Вітаўта ў Жамойці. Кіраваў жамойцкай дэлегацыяй на Канстанцкім саборы. У 1432 годзе Сьвідрыгайла даслаў яго на перамовы зь вялікім магістрам. У гэты час быў старостам вялёнскім, у 1433—1434 гадох — старостам жамойцкім.
Remove ads
Мова і культура
Да актаў Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі[21][22]:
ГОІЛЬЕМИНОВА НАДО'ВИЧА
КГОИЛИМИНЪ НАДОБЬЕВЪ
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads