Юшкавічы (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́шкавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1904 год — на месцы сучаснай вёскі разьмяшчаліся сядзіба Юшкавічы, фальварак, засьценак, пасёлак і вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Сядзіба зьяўлялася ўладаньнем Леановіча, складалася з 2 жыхароў і 3 дзесяцінаў зямлі. Фальварак быў уладаньнем Купрэвічаў, складаўся з 33 жыхароў і 120 дзесяцінаў зямлі. Засьценак належаў Нафрановічам, уключаў у свой склад 13 жыхароў і 43 дзесяціны зямлі. Пасёлак зьяўляўся ўладаньнем праваслаўнай царквы і налічваў 12 жыхароў і 40 дзесяцінаў зямлі. Вёска складалася з 191 жыхара, якія валодалі 142 дзесяцінамі зямлі.
- 1908 год — у складзе вёскі 24 двароў, 173 жыхары.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 45 двароў і 240 жыхароў.
- 1931 год — вёска налічвала 52 двароў і 251 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 50 двароў і 156 жыхароў.
- верасень 1943 — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (50 двароў). Пасьля вайны Юшкавічы былі адбудаваныя.
- 1949 год — створаны калгас «Новае жыцьцё».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 11 лютага 1960 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Сталінскі шлях», з 20 лістапада 1960 году — калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 29 жыхароў
- 1999 год — 44 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 36 двароў, 56 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы знаходзіцца крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads