Ямант Тулунтавіч

(пам. 1399) намесьнік клецкі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ямант Тулунтавіч (? — 12 жніўня 1399) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі (1395—1399) і клецкі (1398). Пачынальнік роду Ямантавічаў (Ямантаў).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...
Remove ads

Імя

Амунд, Амунт, Емунд або Ёмунд (Ammundus[2], Amund[3], Amuntr[4], Emund, Jomund[5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ам- (імёны ліцьвінаў Ямаўт, Ямін; германскія імёны Amolt, Ammin) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jamunt (1390 год)[11]; Jamundt (23 красавіка 1398 году)[12]; Jamund von Cletzke[13], Iamund de Cletzke[14] (12 кастрычніка 1398 году); Senkonis filii Jamuntii Lithwanie ducum (1 лютага 1411 году)[15]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ[16], князь Ямонтъ Толоунтовичь[17], князя Ивана Ямонта наместника Смоленского[18] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Ямонта[19], князь Ямонтъ Толунтовичь[20] (Сафійскі першы летапіс); Ямантъ (Маскоўскі летапісны звод канца XV стагодзьдзя).

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага княскага роду, сын Тулунта.

Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе, калі разам зь Вітаўтам выехаў у Прусію. У верасьні 1395 году Вітаўт як вялікі князь літоўскі даручыў яму супольна з Васілём Барэйкавічам кіраваць далучаным Смаленскім княствам. У 1398 годзе езьдзіў з пасольствам у Маскву[21]. Таго ж году як староста (намесьнік) клецкі падпісаў Салінскую ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам. Адначасна захоўваў урад намесьніка смаленскага, якім тытулюецца сярод палеглых ў бітве на Ворскле.

Меў сыноў Сямёна (Сеньку) і Міхайлу.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads