Асіпавічы (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Асіпавічы (футбольны клюб)
Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асіпавічы (неадназначнасьць), Асіповічы (неадназначнасьць).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Асіпавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Асіпавічаў. Заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе клюб выступаў у Найвышэйшай лізе, дзе заняў 15 месца і апусьціўся ў Першую лігу. У 2003 годзе каманда пад ужо сучаснай назвай трапіла ў Другую лігу, дзе і праводзіла большую частку сваёй гісторыі. У 2022 годзе зноўку павярнулася ў Першую лігу.

Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазьней у 1996 годзе атрымаў назву «Сьвіслач-Дах». У 1998 годзе клюб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Выступ у найвышэйшым дывізіёне, аднак, быў нядоўгім, то бок клюб заняў апошняе месца і апусьціўся назад у Першую лігу. Найлепшымі бамбардзірамі той каманды былі Сяргей Крот, Ігар Паркулевіч і Максім Самушчык, кожны зь якіх запісаў 4 галы на свой рахунак у чэмпіянаце. «Сьвіслач-Дах» у тым сэзоне двойчы вырагуляў «Маладэчна», а таксама здабыў перамогі над «Тарпэда-Кадзіна» і «Лідай». Праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 году клюб мае сучасную назву.

Thumb
Гульцы «Асіпавічаў» у матчы Кубка Беларусі супраць «Гомля».

У сэзоне 2016 году, пасьля доўгіх безвыніковых гадоў у трэцім дывізіёне, «Асіпавічы» сталіся адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэньне ў клясе. Каманда амаль увесь сэзон трымала другое месца ў табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго паводле вынікаў чэмпіянату і прасунуцца ў Першую лігу. Па вяртаньні ў другі дывізіён дружына з пачатку турніру апынулася ў зоне вылету. У другой палове сэзону «Асіпавічы» замацаваліся на перадапошнім месцы і, не зважаючы на барацьбу да апошняга тура, выбылі ў Другую лігу. У сэзоне 2018 году ў Другой лізе каманда месьцілася ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месцы, і скончыла сэзон на шостым радку. Сытуацыя захавалася і ў сэзоне 2019 году, калі «Асіпавічы» сталі восьмымі.

Паводле вынікаў сэзону 2021 году асіпавіцкі клюб скончыў першынство на пятымі радку і ў пачатку 2021 году атрымалі прапанову заявіцца ў Першую лігу замест камандаў, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 году клюб вырашыў працягнуць свае выступы ў Другой лізе[2]. «Асіпавічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацьвертае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе. У сэзоне 2022 году ў Першай лізе клюб быў сярод аўтсайдэраў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолеў пакінуць апошні радок і фінішаваць на 12 месцы перад «Баранавічамі».

Remove ads

Склад

Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўныя трэнэры

  • Аляксандар Кавалеўскі (з 2019 году)
  • Вадзім Чэчат (верасень — сьнежань 2018 году)[3]
  • Канстанцін Чахаў (ліпень — верасень 2018 году)[4]
  • Дзяніс Дрыгалёў (красавік 2017 году — ліпень 2018 году)[5]
  • Аляксандар Кончыц (да 2016 году)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads