Бівойна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бівойна (Бівайн, Бівэйн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бівін (Bivinus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біе- (біг-) (імя ліцьвінаў Біят; германскае імя Byatt), магчыма, узыходзіць да стараверхненямецкага pichal 'сякера'[2], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3] або ад асновы -він- (-вайн-)[4].
Адпаведнасьць імя Бівойна германскаму імю Bivinus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петко Бивоиновичъ… Мацъко Бивоиновичъ (1528 год)[6]; Biwoyna (22 сьнежня 1669 году)[7]; Magdalena Biweyn (1818 год)[8]; Kazimierz Biwoyn (1828 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Петка і Мацка Бівойнавічы — жалудоцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Бівойна (Biwoyna) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[10].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads