Бірыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бірыла (Бірыля, Бірыль, Біруль), Бярыла (Бярэла, Берыль, Бэруль), Берла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Берыла, Берэла або Берул (Berilo, Berila, Berela[1], Berul[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[5], германскага bero 'мядзьведзь'[6].

Імя Бярыла гістарычна бытавала ў Польшчы: Berilo (1428, 1440, 1442, 1456 і 1489 гады)[7].

Імя Бірыль бытавала ў Ноўгарадзе: Бириль Васко (1539 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: соудилъ есмь Биреля съ Армановичемь про колоколъ про немецьскыи: Бирель правъ (1284 год)[9]; купил у воита ковенского на имя у Бириля у Tpoцкомъ повете в Жижморскои волости именье на имя Бирилявское (22 ліпеня 1501 году)[10]; Pawel Birulicz… Liewon a Miron Biruliczy… Janko a Trochim Birulicy… Wasiuk Birulic (1558 год)[11]; Федко Бирел (красавік — травень 1580 году)[12], Хведко Бирел (травень 1580 году)[13]; Janowa Berelowa (1624 год)[14]; Pana Berelewicza (1666 год)[15]; Biryło (1670 год)[16]; Justyna Birełowicz (1810 год)[17]; Pawluć Magdalena z Biriłów (1879 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Бярулі — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812 год[24].

Бэрулевіч (Berulewicz), Бярыла (Bierylo) і Бірыля або Бірыла (Biryla) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25].

На 1901 год існавала вёска Бірылаўка на поўначы Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні[26].

У 1905 годзе існавала вёска Бірылы ў Беняконскай воласьці[27].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Бірулічы. Назву Бірулі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Полаччыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads