Вялічкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́чкі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Вялічкі месьцяцца за 500 м на поўдзень ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 49 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- канец XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 25 двароў, 169 жыхароў, у складзе Вялічкаўскай сельскай грамады.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1939: у выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 22 двары, 119 жыхароў.
- 1941—1945: за час Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 2 жыхары вёскі.
- 1959: паводле перапісу 109 жыхароў.
- 1970: 63 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 12 жыхароў
- 2005 год — 9 жыхароў, 8 двароў[3]
- 1999 год — 19 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads