Гарані (Мядзельскі раён)
былая вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гара́ні[1] — былая вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы з Пастаўскім раёнам. Уваходзіла у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Кабыльніцкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 3 двары і 20 жыхароў.
- 1904 год — вёска, налічвала 33 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзіўся засьценак Гарані, які зьяўляўся ўладаньнем Даўгялы, і ўчастак, які зьяўляўся ўладаньнем Гірычаў. Насельніцтва засьценку складала 13 жыхароў, участку — 17.
- 1907 год — у складзе вёскі знаходзіліся 6 двароў і 30 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі (9 двароў). Пасьля вайны вёска адбудаваная.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 51 жыхара.
- 9 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
- Скасаваная з 30 лістапада 2016 году.[3]
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 2 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 4 двары, 7 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads