Горы (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́ры[2] (па-расейску: Горы) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Горы месьцяцца за 2,5 км на поўнач ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 43 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 27 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу 9 двароў, 70 жыхароў.
- 1905: 74 жыхары.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 7 гаспадарак, 33 жыхары.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 20 двароў, 97 жыхароў.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на франтах загінулі 4 вяскоўцы.
- 1949: арганізаваны калгас «17 верасьня».
- 1950: 20 двароў, 73 жыхары.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 80 жыхароў, уваходзіла ў калгас імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 11 жыхароў
- 2005 год — 15 жыхароў, 12 двароў[3]
- 1999 год — 28 жыхароў
Інфраструктура
У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads