Лотва
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́тва[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 79 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Манькавіцкай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 12 двароў і 58 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Булганіна.
- 1954 год — Лотва зьяўляецца цэнтрам узбуйненага калгасу імя Булганіна. З 22 кастрычніка 1957 году назва калгасу зьмененая на «40 гадоў Кастрычніка».
- 1957 год — у вёсцы адчыненыя крама і пункт мэдычнай дапамогі.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 93 жыхароў.
Да 29 верасьня 2006 году зьяўлялася цэнтрам Лацьвянскага сельсавету. 29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 189 жыхароў
- 1999 год — 274 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 95 двароў, 292 жыхары
Інфраструктура
У вёсцы разьмяшчаюцца будынкі выканкаму сельсавету і праўленьня калгасу. Таксама тут знаходзяцца аддзяленьні сувязі, ашчаднага банку, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, Дом культуры, рамонтная майстэрня, жывёлагадоўчая фэрма.
Ушанаваньне памяці
Каля будынку школы ў 1965 годзе быў усталяваны абэліск на ўшанаваньне памяць 18 землякоў, што загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадох.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads