Лучнікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лучнікі
Remove ads

Лучнікі́[3]вёска ў Беларусі, на ручаі Бычку. Уваходзіць у склад Сяраскага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на паўночным захадзе ад Слуцку, беспасярэдне прылягае да места.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва вёскі паходзіць ад слова «лучнікі» — вайскоўцы, узброеныя лукамі, а таксама рамесьнікі, якія рабілі лукі[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Сяляне з Лучнікаў, пач. XX ст. Фота С. Юхніна

Першы пісьмовы ўпамін пра Лучнікі зьмяшчаецца ў інвэнтары Слуцкага княства і датуецца 1566 годам[1][5]. Акурат да інвэнтару 1651 году тагачаснае сяло мела даўжэйшую назву: «Лучніковічы» — на той час тут было 35 валок і 31 двор[1]. У жніўні — верасьні 1655 году, за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі на чале з Трубяцкім спустошылі прадмесьці Слуцку[6] — спалілі Лучнікі зь іншымі вёскамі[1].

У 1670—1680-х гадох у Лучніках згодна з пастановай Людвікі Караліны Радзівіл дзеля аднаўленьня вёскі[1] разьмясьцілася рота жаўнераў-выбранцаў з радзівілаўскага магнацкага гарнізону[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лучнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкай воласьці. У 1808 годзе ў Лучніках, Сярагах, Варкавічах, Бранавічах, Агародніках і Падзерах — адбыліся хваляваньні сялянаў з прычыны пераводу іх (былых выбранцаў) на паншчыну[8]. Расейскія карнікі жостка здушылі хваляваньні, а найбольш актыўных удзельнікаў — забілі (загінула 5 чалавек[8]). У выніку судовага працэсу паміж выбранцамі і ўладальнікамі Слуцку (сьпярша Радзівіламі, а потым — Людвігам Вітгенштэйнам) пастанавілі, што выбранцы — «людзі вольныя», але зямля належыць месту (такім чынам — яго ўласьніку), таму сяляне мусяць плаціць аброк. Па набыцьці Слуцку дзяржавай сяляне перайшлі ў стан дзяржаўных[8].

У пачатку XX ст. у Лучніках быў 241 двор.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

У канцы Другой сусьветнай вайны, у часе заняцьця Слуцку і яго ваколіцаў савецкімі войскамі, Лучнікі сталі адным з трох цэнтраў моцнага супрацьстаяньня, у якіх адбываўся штурм места[9].

На 1 студзеня 1998 году ў Лучніках было 659 двароў, на 2009 год — 627. У 2005 годзе Лучнікі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку[10].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1426 чал.; 1 студзеня 1998 году — 1705 чал.; 1999 год — 1649 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 1655 чал.[1]; 2010 год — 1612 чалавек

Інфраструктура

У Лучніках працуюць сярэдняя школа[11] і дзіцячая школа мастацтваў[12], лекарская амбуляторыя і пошта. Дзейнічае бібліятэка-філія №7 сеткі публічных бібліятэк Слуцкага раёну[13].

У 1990 годзе ў вёсцы ўтварыўся народны ансамбль «Слуцкія паясы». На 2008 год кіраўніком ансамблю быў Васіль Шусьцікаў, балетмайстрам — Алена Рубчэня, хормайстрам — Марына Ульская[14].

Вуліцы

Лучнікі налічваюць 23 вуліцы і завулкі, агульная працягласьць якіх складае больш як 15 км[1][2]. З Слуцкам вёску злучае аўтобусны маршрут №4[15].

Славутасьці

  • Капліца (XIX ст.; на могілках)

Асобы

  • Лявон Случанін (1914—1995) — беларускі паэт
  • Янка Золак (1912—2000) — беларускі паэт

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads