Ліпава (Мядзельскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́пава[3] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася засьценкам у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 2 двары і 20 жыхароў.
- 1904 год — засьценак налічваў 47 жыхароў.
- 1908 год — у складзе засьценку 6 двароў, 47 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе Ліпава знаходзіліся 12 двароў і 61 жыхар.
- 12 кастрычніка 1940 году Ліпава ўвайшло ў склад Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Тут знаходзіліся 11 двароў і 43 жыхары.
- верасень 1943 году — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (11 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца» з цэнтрам у вёсцы Лук’янавічы.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 2 жыхары[1]
- 1999 год — 7 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 5 двароў, 9 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads