Мантыгердавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантыгердавічы, Мантыгірдавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Вадвіч».
Прозьвішча
Мундгерд (Mundgerd[1], Mundgærðr[2][3], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[8].
Remove ads
Гісторыя
Пачынальнік роду — літоўскі баярын Мантыгерд, намесьнік полацкі ў 1396 годзе. Меў некалькі сыноў і пляменьнікаў, зь іх ад Наруша пайшоў род Нарушэвічаў[9].
Найбольш вядомыя
- Пётар (Петраш; каля 1390—1459), сын Мантыгерда. У час складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) разам з братамі і родзічамі прыняў герб «Вадвіч». Староста падольскі ў 1418 годзе, маршалак надворны ў 1422—1431 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1431 годзе, маршалак земскі з 1434 году.
- Пётар Янавіч (мянушка Белы; каля 1440—1499?), унук Пятра. Намесьнік браслаўскі, маршалак надворны ў 1480—1482 гадох, староста луцкі, маршалак валынскі ў 1487 годзе, ваявода троцкі і маршалак земскі з 1491 году.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads