Мелкід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мелкід (Мелкіт), Мільгед (Мільгет) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мелігед (Meligedius) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5].

У Прусіі бытавала імя Miligedo / Milagids / Mylagide / Milgede / Miligedo / Mylegede / Milegede / Miligede (1263, 1319, 1326, 1350, 1356, 1363, 1360, 1420 гады)[6][7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вяжу чоловекъ Минкутева сына, на имя Явоиша; а землю пустую у Дубинкахъ, Мелкидову (9 лістапада 1449 году)[8]; землю… Мелкитовъщыну (8 сьнежня 1522 году)[9]; Milgiecie (1744 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мелгеда ў летувізаванай форме[11]

На гістарычным памежжы Літвы і Жамойці існуе вёска Мільгедзе (Мельгедзе).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads