Міхаіл Орда
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Сярге́евіч О́рда (нар. 28 верасьня 1966, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут па спэцыяльнасьці вэтэрынарны лекар; Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце Расейскае Фэдэрацыі па спэцыяльнасьці дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраваньне.
Працоўную дзейнасьць пачаў сьлесарам у калгасе «Расея» Зьдзецельскага раёну. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў кіраўніком абласнога штабу студэнцкіх аддзелаў Віцебскае вобласьці, дырэктарам абласное службы добраахвотнае працы моладзі, прэзыдэнтам Рэспубліканскае асацыяцыі міжнародных моладзевых абменаў і турызму, другім сакратаром Цэнтральнага камітэту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (да 2001).
27 сакавіка 2001 году вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (вакансію заняў Аляксандар Далжэўскі) у сувязі зь пераходам на сталую працу дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня.
25 сакавіка 2003 году быў абраны першым сакратаром ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 1 жніўня 2006 сышоў з паста кіраўніка БРСМ.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000—2004) па Лідзкай сельскай выбарчай акрузе № 57 і 3-га скліканьняў (2004—2008). Абодва разы — намесьнік старшыні Сталае камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні й рэглямэнце. У 2008 абраны ў Палату Прадстаўнікоў 4-га скліканьня.
З 2014 па 2024 гады узначальваў Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі[1]. У 2016—2019 гадах быў членам Савета Рэспублікі 6-га скліканьня[2]. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 і 2020 гадоў узначальваў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі[3]. У 2024 годзе па выніках выбараў стаў дэпутатам парлямэнту 8-га скліканьня[4].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 6 траўня 2022 году атрымаў мэдаль «За працоўныя заслугі», які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[5].
Сям’я
Жанаты, мае сына, дачку.
Крытыка, санкцыі ЭЗ
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Міхаіл Орда прымаў удзел у фальсыфікацыі парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяьспекі па пытаньнях палітычных рэпрэсіяў[6].
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэньнях правоў чалавека[7].
20 лістапада 2020 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы Летувы, Латвіі ды Эстоніі[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads