Наваельня

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Наваельня
Remove ads

Навае́льня[2] — мястэчка ў Беларусі, на сутоках Моўчадзі і Ятранкі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2640 чалавек[1]. Знаходзіцца за 13 км на ўсход ад Зьдзецелу. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда.

Хуткія факты

Наваельня — мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнік гісторыі і архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Назва

Тапонім Ельня ўтварыўся ад прыродных асаблівасьцяў мясцовасьці (яловыя лясы).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Ельня датуецца 1451 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яе канцлеру Міхалу Кезгайлу. У ХVI стагодзьдзі ўжо ўпамінаецца пад назвай Новая Ельня як мястэчка[3] ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

Паводле інвэнтару ад 13 красавіка 1641 году, маёнтак Наваельня знаходзіўся ў валоданьні ваяводы наваградзкага Стэфана Тызэнгаўза. У XVII стагодзьдзі ў мястэчку збудавалі палац (не захаваўся). У канцы XVIII ст. тут паставілі калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Наваельня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. У 1842 годзе паселішча зноў атрымала статус мястэчка. З пракладкай лініі Вільня — Лунінец (1884 год) у Наваельні адкрылася чыгуначная станцыя. На 1886 год у мястэчку было 11 дамоў[4], 2 царквы, карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайнй Наваельню занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Наваельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне Польскага войска пад камандай маёра Леана Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Наваельня апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дварэцкай гміне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. На 1923 год у мястэчку было 56 двароў. У 1930-я гады збудавалі Новаельненскі чыгуначны вузел, зьвязаны з наступнымі местамі: Ліда, Баранавічы, Любча. Гэта была вузкакалейная чыгунка. Чыгуначны вузел дзеяў у складзе Польскае чыгункі (у другой палове 1940-х гадоў вузкакалейную чыгунку разабралі савецкія ўлады).

У 1939 годзе Наваельня ўвайшла ў БССР, дзе 12 лістапада 1940 году стала цэнтрам сельсавету ў Зьдзецельскім раёне. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 4 траўня 1945 году Наваельня атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і з гэтага часу і да 8 студзеня 1954 году была цэнтрам Зьдзецельскага раёну. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Наваградзкага раёну.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 99 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 285 чал.; 1923 год — 373 чал.; 1998 год — 4,3 тыс. чал.[7]; 2000 год — 3,5 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,4 тыс. чал.[9]; 2008 год — 3,3 тыс. чал.; 2009 год — 3041 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2700 чал.[11]; 2017 год — 2678 чал.[12]; 2018 год — 2640 чал.[1]

Інфраструктура

У Наваельні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры. Дзее дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская сухотная лякарня „Наваельня“».

Забудова

Вуліцы і пляцы

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Ўланская і Шашэйная вуліцы[13].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Царква Раства Багародзіцы

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Палац (XVII ст.)

Асобы

  • Міхаіл Нікіфараў (нар. 1956) — біёляг, эколяг, акадэмік НАН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads