Нарутавічы
вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нару́тавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Башты. Уваходзяць у склад Сялецкага сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Нора (Noro) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[6].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. Нарутавічы ўваходзілі ў склад Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[7].
Да 17 верасьня 2013 году — цэнтар Нарутавіцкага сельсавету. 17 верасьня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Нарутавіцкага ў склад Сялецкага сельсавету[8].
Насельніцтва
- 1905 год — 389 чалавек[9]
- 1999 год — 308 чалавек
- 2010 год — 262 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads