Пётар Гедыгольд

(XV ст.) староста скірстымонскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гедыгольд, Гедыгоўд (у каталіцтве Пётар; ? — па 1457?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста жамойцкі (1441) і скірстымонскі (1446—1453).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Відаць, меў уладаньні ў Жамойці (каля Расенаў ёсьць вёска Гедзігоўдзішкі).

Remove ads

Імя

Геда (Geda) і Гаўд (Gaudus) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[3] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[4], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[3]. Такім парадкам, імя Гедыгоўд азначае «пышнасьць цноты»[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Гедалгаўд (Gedalcaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus[7]) з пашыранай суфіксам з элемэнтам -л- першай іменнай асновай (гед-)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedegolt (1 кастрычніка 1441 году)[9]; Кгедикголдъ[10] (1440—1492 гады[11]); Gedekaut… Gedgaut (10 лістапада 1453 году)[12]; ego Petrus Giedygolth haeres de Gieysze (18 верасьня 1457 году)[13]; Gudegan[14].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Меў імя па бацьку Tivlowicz.

У 1441 годзе ўпамінаецца як староста жамойцкі, у 1446—1453 гадох быў старостам скірстымонскім. На гэтай пасадзе кіраваў таксама Расенамі. У 1446, 1447 і 1451 гадох езьдзіў паслом да крыжакоў.

18 верасьня 1457 году Пётар Гедыгольд з Гейшаў (каля Расенаў) фундаваў касьцёл у Шылуве[15].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads