Рамязы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамязы́[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе рэчкі Чэрцень. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 522 чал. (2004). Знаходзяцца за 14 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 191 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Ельск — Махнавічы.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Рамязы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Тут працаваў руднік, на якім здабывалася жалеза для лякальных патрэбаў. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Ельцаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рамязы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1862 улады адкрылі тут народную вучэльню. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Рамязах дзейнічалі царква і малітоўны дом; працавалі народная вучэльня, крама, вадзяны млын, валюш, карчма. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Мялешкавіцкай воласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1798 — 22 двары, 165 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 23 двары; 1866 — 46 двароў; 1897 — 80 двароў, 399 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 90 двароў, 606 жыхароў; 1924 — 187 двароў, 1038 жыхароў; 1940 — 217 двароў; 1959 — 890 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 529 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 211 гаспадарак, 522 жыхары[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads