Ростаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ростаўт (Росталт, Роштаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Росталд або Русталд (Rostoldus[1], Rostaldus[2], Rustoldus[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова руст- (рост-) (імёны ліцьвінаў Росьцейка, Расьціла, Рустэн; германскія імёны Rosteck, Rustil, Rusten) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи Виленского повета Рудоминское волости чотыри службы на имя Петра Ростовтовича зъ дядъковичом его Гринкомъ (26 лістапада 1506 году)[8]; Woyciech, Urban Rosztowthy (4 сьнежня 1554 году)[9]; wieś Rostolthy (2 траўня 1558 году)[10]; siolo Rostolthi (1563 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Растолты.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads