Стары Ольса
беларускі музычны гурт сярэднявечнай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Стары́ О́льса» — беларускі гурт, які грае сярэднявечную музыку. Заснаваны ў 1999 годзе Зьмітром Сасноўскім. Назва паходзіць ад ракі ў заходняй Магілёўшчыне.
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі раньняга і сталага сярэднявечча.
 - Вір (2001) — зборка, на дыску прысутнічаюць таксама і запісы Алеся Журы, Зьмітра Сідаровіча, гурта Кантраданс (цяпер — Lituus).
 - Verbum (2002) — (на лаціне: слова) акрамя музыкі запісаныя ўрыўкі з старажытнай беларускай літаратуры.
 - Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002—2003.
 - Ладзьдзя Роспачы (2004) — аўдыёспэктакаль паводле аповесьці Ўладзімера Караткевіча, мастацкае начытваньне тэксту пад старадаўнюю музыку.
 - Скарбы літвінаў (2004) — альбом, складаецца з двух дыскаў: Рэнэсанс і Сярэднявечча.
 - Сярэднявечная дыскатэка (2005) — клюбная праграма, якая ўключае апрацаваныя танцы нашых продкаў (13—16 стагодзьзяў).
 - Гераічны эпас (2006) — альбом складзены з прасьпяванай рыцарскай паэзіі і гераічных песень 14—18 стагодзьдзяў.
 - Дрыгула (2009) — альбом складзены з танцавальнае музыкі ад позьняга сярэднявечча да раньняга барока, запісаная ў Вялікім Княстве Літоўскім (складанка «Полацкі сшытак») і краінах Заходняй Эўропы
 - Лепшае (2009) — афіцыйная зборка найлепшых кампазыцыяў з папярэдніх альбомаў; зьмяшчае ў сабе і ўнікальныя запісы: апрацаваныя ды-джэем творы («Дрыгула», «У карчме»), а таксама кампазыцыі, перазапісаныя гуртом адмыслова для відэакліпаў («Літвін», «Шлях»).
 - Santa Maria (2013) — альбом, у які ўвайшлі 2 песьні з эўрапейскіх крыніцаў XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцэха Длугарая і Дыямеда Катона).
 - Medieval Classic Rock (2016) — альбом складзены з кавэр-вэрсій славутых рок-гітоў у сярэднявечнай стылістыцы[1].
 - Вада, хмель і солад (2017)
 
Кліпы
- «Шлях» (2009)
 - «VITAUT» (2008)
 - «DRYHULA remix» (2008)
 - «У карчме (remix)» (2008)
 - «Літвін» (2008)
 
- Кліп на песьню «Літвін», якая прысьвечана чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны (беларусы).
 - Рэжысэры: З. Сасноўскі («Стары Ольса»), Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск).
 - Мантаж — З. Сасноўскі.
 - Асноўныя ўдзельнікі — рыцары клюбу «Княжы гуф».
 - Кампутарная анімацыя — студыя VS, г. Лімэрык, Ірляндыя.
 
- «У карчме» (2004) — беларускі пераклад сярэднявечнай застольнай песьні In taberna.
 
Супольныя праекты
- Легенды Вялікага Княства (2001)
 - Легенды Вялікага Княства - 2 (2004)
 - Генералы айчыннага року (2004)
 - Прэм’ер Тузін 2005 (2005)
 - Музыка Вялікага Княства Літоўскага (2007) — неафіцыйная зборка, выдадзеная ў сэрыі «Беларуская музычная калекцыя»
 - Полацкі сшытак (2012) — зборка: Полацкі сшытак ў лепшых інтэрпрэтацыях
 
Remove ads
Удзельнікі
- Зьміцер Сасноўскі: дуды (валынкі), ліра, гусьлі, мандаліна, варган, пэркусія, вакал
 - Ільля Кубліцкі: лютня, цыстра, варган
 - Алесь Чумакоў: гусьлі, кантэле, рэбэк, шалмей, цыстра, ліра, мандаліна, пэркусія, вакал
 - Сяргей Тапчэўскі: ударныя, вакал
 - Марыя Шарый: флейта, шалмей, сьвірэль
 - Аляксей Войцех: ударныя
 
Былыя ўдзельнікі
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Назва гурту паходзіць ад назвы прытоку Бярэзіны — ракі Ольсы.
Выступалі ў Празе разам з гуртом Ahmed má hlad.
Літаратура
- Д.П. «СТАРЫ ОЛЬСА» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 283–284. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads