Талівойша Гаштольд

(XV ст.) сын Андрэя Гаштольда From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талівойша Гаштольд (? — па 1411) — літоўскі баярын. Імаверны пачынальнік роду Тальвашаў (Тальвашэвічаў).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[1] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[2], а аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]). Такім парадкам, імя Талівойша азначае «дасьціпны паляўнічы»[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gastold cum filio Taliwusch (18 студзеня 1401 году)[8], Thalywosch (13 студзеня 1407 году)[9][10].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду Гаштольдаў, сын Андрэя. Меў братоў Пятра і Яна.

Упамінаецца разам з бацькам ва ўмове 1401 году, у дакумэнце вялікага князя Вітаўта 1407 году, а таксама ў недатаваным, складзеным каля 1411 году крыжацкім сьпісе водцаў ліцьвінаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads